1 траўня 2024, Серада, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС Расеі: Чырвоны крыж пачаў дагляд канвою Пуціна

4
МНС Расеі: Чырвоны крыж пачаў дагляд канвою Пуціна

Кіраўнік расейскага прадстаўніцтва МКЧК Паскаль Кюта наведаў лагер МНС Расеі.

Там цяпер размешчаная аўтакалона з гуманітарным грузам для ўсходняй Украіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС Расеі ў нядзелю, 17 жніўня.

Паскаль Кюта агледзеў тэхніку, што ўваходзіць у гуманітарны канвой і, непасрэдна, гуманітарны груз. «Паскаль Кюта застаўся задаволены ўбачаным і пацвердзіў гатоўнасць працягваць далейшую працу ў афармленні грузаў», - гаворыцца ў паведамленні.

У МНС Расеі адзначылі, што непасрэднае афармленне грузу будзе праводзіцца ў пункце пераходу дзяржаўнай мяжы расейскімі і ўкраінскімі прадстаўнікамі сумесна з МКЧК.

Першыя 16 камазаў, якія ўваходзяць у склад калоны з 280 машын з гуманітарнай дапамогай з РФ для Украіны, праехалі да украінскай мяжы без прадстаўнікоў Чырвонага крыжа.

Раней кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) у Расеі, Беларусі і Малдове Паскаль Кюта заяўляў, што ў кожнай машыне гуманітарнага канвою з РФ, якая пройдзе ва Украіну, будзе знаходзіцца супрацоўнік Чырвонага Крыжа. З ягоных слоў, больш ніякіх суправаджаючых у аўтамабілях не будзе. Таксама кожную машыну гуманітарнага канвою Чырвоны Крыж праінспектуе яшчэ на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках