1 траўня 2024, Серада, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін і Сяргей Лаўроў сустрэнуцца ў Берліне

16
Павел Клімкін і Сяргей Лаўроў сустрэнуцца ў Берліне

Міністры замежных спраў Украіны і Расеі ў нядзелю сустракаюцца ў Берліне.

У перамовах паміж Паўлам Клімкіным і Сяргеем Лаўровым таксама возьмуць удзел міністры замежных спраў Нямеччыны і Францыі, паведамляе BBC.

Франк-Вальтэр Штайнмаер, міністр замежных спраў Нямеччыны, заявіў, што «перш за ўсё, гаворка ідзе пра дарожную карту і пра рамкі для эфектыўнага памежнага кантролю. Толькі гэтым шляхам усходняя Украіна можа прыйсці да ўрэгулявання, а Кіеў - прадоўжыць нацыянальны дыялог, каб належным чынам уключыць туды людзей на ўсходзе».

«Цяпер нам тэрмінова патрэбныя новыя палітычныя імпульсы - інакш існуе небяспека зноў зрабіць крокі назад і зноў трапіць у разлютаваную спіраль эскалацыі», - дадаў Штайнмаер.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках