8 траўня 2024, Серада, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міла Ёвавіч сарвала здымкі «Котлішча зла»

6
Міла Ёвавіч сарвала здымкі «Котлішча зла»

Здымкі шостай часткі франшызы «Котлішча зла» давялося перанесці праз цяжарнасць актрысы.

Інфармацыя пра цяжарнасць таксама з'явілася на асабістай старонцы Мілы Ёвавіч у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». «Пасля доўгага абмеркавання мы падумалі (з мужам), што трэба пачакаць, пакуль народзіцца дзіця, перш чым скараць кінаэкран новым фільмам. Мы наважылі, што цяжарнасць і забойства зомбі - не найлепшая камбінацыя. Я мяркую, што адзінае, што я буду знішчаць бліжэйшым часам, - гэта кексы», - напісала акторка.

У выніку здымкі фільма, якія ўжо стартавалі ў ПАР, былі перанесеныя на лета 2015 года. Рэжысёрам стужкі з'яўляецца муж Ёвавіч Пол Андэрсан, піша Lenta.ru.

Ёвавіч і Андэрсан жанатыя з 2009 года. У 2007 годзе ў іх нарадзілася дачка Эвэр. Актрыса знялася ва ўсіх пяці папярэдніх «Котлішчах зла». Ейны муж быў сцэнарыстам усіх частак франшызы і рэжысёрам трох з іх.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках