1 траўня 2024, Серада, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадскі транспарт у Менску будзе хадзіць часцей

1
Грамадскі транспарт у Менску будзе хадзіць часцей

Інтэрвалы руху грамадскага транспарту ў гадзіны пік у Менску скароцяцца.

З 1 верасня яны стануць меншыя на аўтобусных маршрутах №№ 2С, 5Т, 32С, 42, 43Д, 45, 50С, 61, 63, 64, 74С, 96, 106, 107, 113С, 128, 144С, 153, 153Д; на тралейбусных маршрутах №№ 3Д, 6, 8, 10, 17, 20, 25, 27, 30, 32, 33, 46, 48, 61, 63, 64, 92, на трамвайных маршрутах №№ 3, 4, 5, 6, 11, піша БелаПАН.

З 15 верасня колькасць аўтобусаў павялічаць на аўтобусных маршрутах №№ 1, 15, 20С, 35С, 67, 72, 75, 82С, 84, 85С, 88С, 95, 104, 115Э, 127, 921; на тралейбусных маршрутах №№ 26, 27, 29, 31, 36, 38, 44, 51, 52, 53, 59, 60; на трамвайных маршрутах №№ 1, 7, 9.

Таксама на зімовы перыяд з 1 верасня аднаўляецца праца аўтобусных маршрутаў №№ 185С, 188С, 189, 196, 196Д, з 15 верасня - тралейбуснага маршруту №41Д.

У сувязі з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна і доўгатэрміновым закрыццём руху ўсіх відаў транспарту (прыблізна да верасня 2015 года) на вул. Жукоўскага ад вул. Варанянскага да вул. Аэрадромнай з 30 жніўня ўносяцца змены ў працу пасажырскага транспарту.

Так, рух аўтобусаў маршруту №4 «ДС Дружная - ст. Менск-Паўднёвы» арганізуецца з рухам на вул. Талстога, Маскоўскай, Чкалава, Аэрадромнай, 2-га Германаўскага завулка, Чайкоўскага завулка ў абодвух накірунках. Рух аўтобусаў маршруту №10 «ДС Дружная - Варанянскага» арганізуецца на вул. Талстога, Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага ў абодвух накірунках.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках