1 траўня 2024, Серада, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы адчулі ўплыў санкцый

5
Расейцы адчулі ўплыў санкцый

Расейцы адчулі на сабе дзеянне санкцый, аднак па-ранейшаму не перажываюць з гэтай нагоды.

Пра гэта сведчыць свежае апытанне «Левада-цэнтра», якое публікуюць ў чацвер, 28 жніўня, «Ведомости».

Ізаляцыя Расеі, паводле звестак даследавання, хвалюе 22 адсоткі грамадзян, 65 адсоткаў рэспандэнтаў не турбуе гэтая праблема, што на дзевяць адсоткаў больш, чым у сакавіку 2014 года. Санкцыі, уведзеныя Захадам, трывожаць 32 адсоткі расейцаў, колькасць тых, хто прытрымліваецца супрацьлеглай пазіцыі, удвая (66 адсоткаў) большая.

Разам з тым, колькасць тых, хто думае, што наймацней санкцыі ўдараць па вышэйшым кіраўніцтве Расеі, з траўня знізілася з 63 да 53 адсоткаў. Адначасова з 24 да 38 адсоткаў вырасла колькасць тых, хто мяркуе, што санкцыі адаб'юцца на шырокіх слаях насельніцтва.

Забарону на імпарт прадуктаў ухваляюць 78 адсоткаў расейцаў, пры гэтым 63 адсоткі мяркуюць, што не заўважаць праблем з харчаваннем, хоць 76 адсоткаў і прызнаюцца, што сутыкнуліся з ростам коштаў або чакаюць гэтага. Са слоў сацыёлагаў, абыякавасць да забароны на імпарт прадуктаў звязана з тым, што грамадзяне звыклі да інфляцыі, і, да таго ж, давяраюць ураду і СМІ.

«Грамадства, якое прайшло праз 90-я, пакуль не моцна засмучаецца: праблемы з тымі, хто не есць элітных сыроў, пачнуцца, калі сітуацыя набудзе працяглы характар і дзяржава канчаткова не справіцца з коштамі», - растлумачыў палітолаг Аляксей Макаркін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках