1 траўня 2024, Серада, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытны камітэт: Беларускія грыбы спакавалі ў польскую тару

7

Кантрабанду спісалі на «чалавечы чыннік».

Менавіта ён, са словах кантрольных органаў, стаў падставай для ўзнікнення ў Расеі прэтэнзій да Беларусі да забароненага рээкспарту тавараў з ЕЗ. Такая выснова была зробленая спецыялістамі Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі і Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслін пасля вывучэння сітуацыі, калі Рассельгаснагляд вярнуў партыю беларускіх грыбоў, піша БелТА.

Як паведаміў у інтэрв'ю «СБ Беларусь сегодня» намеснік старшыні ДМК Сяргей Полудзень, было выяўлена, што гэтая партыя тавараў была адпраўленая ў Расею 14 жніўня беларускім прадпрыемствам ТАА «Наша агароднінная кампанія» з Ліды. Тавары былі заяўленыя паходжаннем (вырашчаныя) ў Рэспубліцы Беларусь. Іх вытворца - сялянска-фермерская гаспадарка «Грыбная краіна» (Баранавіцкі раён).

«Наяўныя ў распараджэнні мытных органаў звесткі дазволілі выявіць, што КФХ «Грыбная краіна» вырошчвае ў Беларусі свежыя шампіньёны, а таксама перыядычна ўвозіць свежыя грыбы з Польшчы. Для ўпакоўкі свежай прадукцыі (беларускіх грыбоў) гаспадарка выкарыстоўвае ў ліку іншай польскую шматабарачальную тару. Аднак падчас яе санітарнай апрацоўкі працаўнікі гаспадаркі не цалкам выдалілі старое маркаванне», - распавёў намеснік старшыні мытнага камітэта.

У пацверджанне беларускага паходжання грыбоў сведчылі дакумэнты, пададзеныя кіраўніцтвам КФХ «Грыбная краіна»: пратакол выпрабаванняў, дэкларацыя аб адпаведнасці тэхнічным рэгламэнтам Мытнага саюза, пасведчанне якасці.

Дырэктар дзяржаўнай установы «Галоўная дзяржаўная інспекцыя насенняводства, каранціну і аховы раслін» Леанід Плешка адзначыў: «Перад адпраўкай інспэктар у Баранавіцкім раёне надгледзеў груз. Паколькі каранцінных аб'ектаў у ім не выявіў, выдаў фітасанітарны сэртыфікат на прадукцыю. Аўтамабіль перавозніка выехаў у Ніжні Ноўгарад з суправаджальнымі дакумэнтамі на груз, у якіх было пазначана, што гэта шампіньёны свежыя беларускага вырабу. Аднак пры надглядзе інспэктар Рассельгаснагляду выявіў на некаторых пластыкавых скрынях, у якіх знаходзіліся грыбы, пад цэтлікам фірмы-пастаўніка этыкетку польскай кампаніі. Груз быў вернуты назад на падставе таго, што гэта не беларуская прадукцыя».

Такая сітуацыя, са слоў Леаніда Плешкі, узнікла праз тое, што ў якасці ўпакоўкі фермерская гаспадарка выкарыстоўвае зваротную тару. «Яго ўладальнік укладае кантракты з крамамі на пастаўку скрынь, у якіх да гэтага маглі быць завезеныя іншыя прадукты, у тым ліку з-за мяжы. Тара ж універсальная! Перад заладоўваннем грыбоў скрыні мыюцца, але тут, відаць, адыграў ролю сумна вядомы чалавечы чыннік, калі 5-6 скрынь з больш чым 3000, якія знаходзіліся ў самаходзе, былі дрэнна ачышчаныя», - сказаў кіраўнік інспэкцыі.

Намеснік старшыні ДМК Сяргей Полудзень падкрэсліў: «Беларускія мытныя органы ва ўзаемадзеянні з ФМС Расеі рэалізуюць вычарпальныя захады для выключэння транзіту праз Беларусь у РФ тавараў, забароненых да ўвозу ў Расею. Мытны кантроль у дачыненні да тавараў, якія ідуць праз беларускі адцінак мытнай мяжы Мытнага саюза, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з мытным заканадаўствам да выпускання тавараў (заканчэння мытнай рэгістрацыі), і надалей імпарцёр атрымлівае поўнае права распараджацца таварам на сваё меркаванне».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках