1 траўня 2024, Серада, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крывец перайшоў у французскі «Мец»

7
Крывец перайшоў у французскі «Мец»

Паўабаронца Сяргей Крывец пакінуў барысаўскі БАТЭ.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба.

28-гадовы гулец працягне кар'еру ў французскім «Меце».

З часу другога прышэсця ў Барысаў, якое было ў ліпені 2013 года, атакуючы паўабаронца правёў за БАТЭ 45 матчаў, забіў 22 мячы і аддаў 21 дзейсную перадачу (чэмпіянат Беларусі - 35/18 + 17, Кубак краіны - 2/2 + 3, Суперкубак - 1/0 + 0, Ліга чэмпіёнаў - 7/2 + 1).

На гэтым адрэзку Крывец дапамог «жоўта-сінім» заваяваць дзесятае золата нацыянальных першынстваў, Суперкубак Беларусі і прабіцца ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў-2014/15. А ў цяперашняй вышэйшай лізе 28-гадовы хаўбэк з вялікім адрывам лідуе ў спісе самых карысных гульцоў турніру ў сістэме «гол плюс пас».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках