2 траўня 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Варанкоў: Здавацца мы не збіраемся

1
Ігар Варанкоў: Здавацца мы не збіраемся

Хаўбэк менскага «Дынама» Ігар Варанкоў рады згуляць супраць італьянскай «Фіярэнціны».

Так ён пракаментаваў вынікі лёсавання групавога этапу Лігі Еўропы.

«Будзе вельмі цікавае спаборніцтва з італійскай камандай. Я задаволены, што нам дасталася «Фіярэнціна». Заўсёды падабаўся італійскі футбол, і мне заўсёды хацелася паспрабаваць свае сілы на ўзроўні італійскага футбола. Што тычыцца ПАОКа і «Генгама», то і Францыя, і Грэцыя - гэта футбольныя краіны, з традыцыямі. Будзем спаборнічаць. Для нас гэта першы вопыт удзелу ў групавым турніры. Мы ўпершыню прайшлі ў футбольную восень, і найлепшым вынікам для нас і для заўзятараў будзе футбольная вясна! Я разумею, наколькі гэта цяжка, але мы не збіраемся здавацца», - заявіў Ігар Варанкоў.

Нагадаем, сёння сталі вядомыя вынікі лёсавання групавога этапу Лігі Еўропы. Менскае «Дынама» ў восеньскай стадыі другога ў значнасці еўракубка згуляе з «Фіярэнціна», ПАОКам і «Генгамам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках