2 траўня 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: У Казахстана ніколі не было дзяржаўнасці

90
Пуцін: У Казахстана ніколі не было дзяржаўнасці

Прэзідэнт Расеі здзівіў сваім «веданнем» гісторыі.

Тэма Казахстана раптам усплыла на маладзёжным форуме «Селігер - 2014», дзе Пуцін згадаў, што Расея ў 10 разоў большая за свайго саюзніка па насельніцтву, паведамляе тэлеканал Russia Today.

«Нас турбуе сітуацыя з узрастаючым нацыяналізмам ў Казахстане, у прыватнасці на поўдні краіны. На наш погляд, стрымліваючым фактарам з'яўляецца прэзідэнт спадар Назарбаеў. Таксама ўзнікаюць цяжкасці з адэкватным успрыманнем расейскай палітычнай рыторыкі казахамі... Ці варта нам чакаць развіцця «ўкраінскага сцэнару» у выпадку, калі спадар Назарбаеў пакіне свой пост? І ці ёсць стратэгія ў гэтым пытанні... і якія перспектывы еўразійскай інтэграцыі?» - задала пытанне адна з гасцей форуму.

«Казахстан - гэта найбольш блізкі нам стратэгічны саюзнік і партнёр... Гэта, вядома, краіна па насельніцтве ў 10 разоў меншая, чым Расея, колькі там? 15 мільёнаў? Але ўсё ж такі гэта вялікая краіна што да еўрапейскіх мерак», - адзначыў Пуцін.

Далей ён пахваліў прэзідэнта Казахстан Нурсултана Назарбаева, назваўшы яго адным з самых моцных палітыкаў на постсавецкай прасторы, але пры гэтым зрабіў нечаканую заяву.

«Бо ён [Назарбаеў] зрабіў унікальную рэч. Ён жа стварыў дзяржаву на тэрыторыі, на якой ніколі дзяржавы не было. У казахаў не было дзяржаўнасці ніколі. Ён яе стварыў», - дадаў Пуцін.

Адзначым, што апошняя незалежная дзяржава на сярэднеазіяцкай тэрыторыі - Казахскае ханства, якое было створана яшчэ ў 15 стагоддзі - у 1847 годзе канчаткова ўвайшло ў склад Расейскай імперыі.

Фота: AP

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках