8 траўня 2024, Серада, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не змогуць выкупіць арэнднае жыллё

12
Беларусы не змогуць выкупіць арэнднае жыллё

У Беларусі не разглядаецца магчымасць выкупу наймальнікамі арэнднага жылля.

Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Кручанаў. «Арэнднае жыллё будуецца за дзяржаўныя грошы і будзе выдавацца толькі на дамову найму», - адзначыў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, зняцце з чаргі на жыллё, пры выдачы арэнднага жылля - справядлівая мера: дзяржава не настолькі багатая, каб забяспечыць кожнага ахвотнага з чаргі ўласным жыллём.

- Ва ўсім свеце дзель арэнднага жылля пераважае над дзеллю прыватнага, - заўважыў Аляксандр Кручанаў. - Звярніце ўвагу на тое, што на чаргу сёння ставяць толькі паводле паказніка нястачы плошчы, але ніяк не ўлічваюцца даходы грамадзян. Таму на чарзе стаяць часта нават тыя, хто мае магчымасць з крэдытам, хай нават і камерцыйным, палепшыць жыллёвыя ўмовы. Аднак разважаюць грамадзяне так: навошта напружвацца, калі праз некалькі гадоў пабудуем танна, без розных абцяжаранняў і з 5-адсоткавым прыбыткам забудоўніка. Менавіта таму прапанаваная альтэрнатыва: альбо жыві ў арэндным жыллі і выходзь з чаргі на жыллё, альбо чакай сваёй чаргі на будаўніцтва недарагога жылля. Як паказвае аналіз, ахвотных жыць у арэндным жыллі цяпер, а не чакаць будаўніцтва сваёй кватэры, досыць шмат.

За першае паўгоддзе 2014 года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 96,9 тыс кв м агульнай плошчы жылых дамоў арэнднага тыпу (30,3% да задання на год) на 1754 кватэры, у тым ліку ў Менску - амаль 20,3 тыс кв м (19,8% да задання) на 388 кватэр.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках