8 траўня 2024, Серада, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Вайсковыя вучэнні Расеі ля мяжы з Украінай - правакацыя

3
Дзярждэп ЗША: Вайсковыя вучэнні Расеі ля мяжы з Украінай - правакацыя

Расея можа перадаць баявікам больш цяжкія ракетныя ўстаноўкі, мяркуюць у Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША.

Вайсковыя манеўры Расеі паблізу ўкраінскай мяжы правакацыйныя і вядуць да эскалацыі сітуацыі. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі, паведамляе "Радыё Свабода".

"Мы глыбока занепакоены планамі Расеі правесці маштабныя паветраныя вучэнні паблізу ўкраінскай мяжы на гэтым тыдні. Такія манеўры правакацыйныя, і толькі вядуць да эскалацыі сітуацыі", - адзначыла Псакі.

Са слоў прадстаўніка Дзярждэпа, Расея можа таксама перадаць сепаратыстам ва Украіне больш за цяжкія ракетныя ўстаноўкі. Вашынгтон адрэагуе на гэта, як толькі будзе мець дакументальную довадную базу.

Нагадаем, у Заходнім, Цэнтральным і Паўднёвым вайсковых акругах Расеі, якія мяжуюць з Украінай, з 4 да 8 жніўня праходзяць вайсковыя вучэнні. У іх бяруць удзел больш за 100 самалётаў, сярод якіх знішчальнікі Су-27, Міг-31, бамбардзіроўнікі Су-24, а таксама гелікоптэры Мі-8 і Мі-24.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках