8 траўня 2024, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі палітолаг: За кожным «дыялогам» з Лукашэнкам варта чакаць падвоху

1
Літоўскі палітолаг: За кожным «дыялогам» з Лукашэнкам варта чакаць падвоху

Нельга ўвязвацца ў перамовы з беларускім дыктатарам «сам-насам».

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус пасля візіту ў Менск заявіў, што Вільня павінна падтрымаць стасункі з нашай краінай. Ён звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на падзеі ва Украіне, заходнія лідэры па-ранейшаму сустракаюцца з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным, таму не зразумела, чаму немагчымы дыялог з Беларуссю, піша ru.DELFI.lt.

Палітолаг Раймундас Лапата у радыёперадачы "Адкрытая гутарка" на Žinių radijas сказаў, што за кожным дыялогам з Лукашэнкам можа чакаць пэўны падвох:

"Ад такіх пастак ёсць толькі адное лякарства. Не трэба ўвязвацца ў дыялог з воку на вока. Гэта быў адзін з вызначальных чыннікаў у няўдалай гісторыі 2009-2010 гадоў.

Але на гэты раз сітуацыя крыху іншая. На сустрэчах нашага міністра Лінкявічуса з прэм'ерам Беларусі і міністрам замежных спраў размова ішла аб парадку дня двухбаковых стасункаў.

Аднак гэта не значыць, што міністр у гэтым выпадку прадстаўляў толькі Літву. У маім разуменні, гэта быў працяг адноўленай дамовы, якая пачалася ў ліпені паміж ЕЗ і Беларуссю. Іншымі словамі, у гэтым выпадку Лінкявічус прадстаўляў не толькі Літву, але і ЕЗ. Дарэчы, трэба падкрэсліць, што візіт Лінкявічуса ў Менск адбыўся праз некалькі дзён пасля візіту кіраўніка беларускай дыпламатыі ў Брусэль. Вельмі цікавы і той факт, што перад самым візітам нашага міністра служба камісара ЕЗ у замежных сувязях абвясціла аб аднаўленні статус кво стасункаў з Беларуссю".

Прафесар сумняваецца ў тым, што тут можа ісці гаворка пра якія-небудзь змены ў палітыцы Беларусі:

"Можна казаць толькі аб чарговым тэставанні намераў Лукашэнкі. Гэта тэставанне звязанае не толькі з пэўнымі дзеяннямі і словамі Лукашэнкі. Тут важная яшчэ адна дэталь. Калі пачалася расейска-ўкраінская вайна, былі асцярогі, што наступным аб'ектам агрэсіі стане Літва. Але ёсць і іншая версія , пра якую кажуць дастаткова інфармаваныя крыніцы. Другой ахвярай Расеі будзе не якая-небудзь краіна NATO, а менавіта Беларусь. Цяжка сказаць, якім будзе сапраўдны сцэнар. Але можа быць і так, што гэтая інфармацыя падзейнічае на паводзіны Лукашэнкі".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках