11 траўня 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гародні распачаў страляніну па мінаках

9
Жыхар Гародні распачаў страляніну па мінаках

Блізу 10 стрэлаў з пнеўматычнай зброі па людзях зрабіў жыхар Гародні.

Пра гэта паведамілі ва УУС Гарадзенскай вобласці.

"У дзяжурную частку Кастрычніцкага РАУС Гародні паступіла паведамленне аб хуліганскіх дзеяннях на вуліцы Крамко. Нарад патрульна-паставой службы міліцыі, які аператыўна прыбыў на месца здарэння, затрымаў мужчыну, у якога выявілі пісталет і газавы балончык", - гаворыцца ў паведамленні.

Падчас апытання сведак высветлілася, што 37-гадовы мужчына зрабіў блізу 10 стрэлаў у бок 23-гадовага хлопца, а таксама страляў па іншых грамадзянах.

"Іншыя абставіны гэтага здарэння будуць устаноўлены ў выніку дэталёвай праверкі, а вось пакаранне за такую дурасць мужчыну чакае неабыякае. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула "Хуліганства з ужываннем зброі", вінаватага чакае абмежаванне волі ад 3 да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў", - паведамілі ва УУС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках