2 траўня 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска РФ будуе ўмацаванні на Арабацкай стрэлцы

5

Вайскоўцы ўзброеных сіл РФ умацоўваюць блокпосты ў раёне пасёлка Стралковае Херсонскай вобласці.

Пра гэта ў чацвер, 11 верасня, на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, піша Цензор.нет.

«Учора а 12.50 для гэтага двума грузавікамі «Урал» у раёне Арабацкай касы былі дастаўленыя і разгружаныя бетонныя блокі», - заявіў прэс-сакратар.

Так спікер РНБА Андрэй Лысенка пракаментаваў карту антытэрарыстычнай аперацыі, на якой участак уздоўж мяжы ад Новаазоўска і на поўнач пазначаны як не кантраляваны ўкраінскімі войскамі, паведамляе "Украинская правда".

«Гэты ўчастак мяжы (ад Новаазоўска і на поўнач уздоўж мяжы паміж РФ і Украінай) цяпер знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх наймітаў, а гэты ўчастак [пазначаны колерам ужо ўнутры Украіны] - гэта той рубеж, якога дасягаюць абстрэлы тэрарыстаў. То бок гэта мяжа, да якой далятаюць іх снарады, - сказаў ён. - Гэта як раз мяжа абстрэлу, адкуль яны далей не могуць рушыць наперад, нашы вайскоўцы занялі абарончыя пазіцыі і далей іх не прапускаюць».

З ягоных слоў, сілы АТА ізалююць крызісны раён, забяспечваюць кантрольна-прапускны рэжым на ключавых шляхах.

Нягледзячы на дамоўленасць аб спыненні агню, абстаноўка ў зоне АТА застаецца напружанай.

За мінулыя дні незаконныя ўзброеныя фарміравання ўчынілі блізу 20 абстрэлаў блокпостаў і пазіцый падраздзяленняў ВС Украіны ў Данецкай вобласці ў раёнах населеных пунктаў Кіраўскае, Аўдзееўка, Маёрскае, Стараласпа, Малаарлоўка, Камышэваха, Папасная, Краснагораўка, Пятроўскае, Карпаўка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках