2 траўня 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фотасушцы ў Віцебску збіралі грошы для Чырвонага крыжа

1

У гэтым годзе віцебская фотасушка была прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Арганізатарамі акцыі выступілі інтэрнэт-партал viebsk4.me і «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа». Карэспандэнт сайта charter97.org звярнуўся за каментаром да аднаго з арганізатараў акцыі.

«Наважылі правесці чарговую фотасушку. Высветлілася, што дата, якую мы выбралі, супала з Міжнародным днём міру. Мы звязаліся з нашым Чырвоным крыжам, прапанавалі ім зрабіць сумесную акцыю, якую і правялі ў скверы на вуліцы Кірава. Людзі, якія праходзілі міма, далучаліся да мерапрыемства, цікавіліся ім», - распавёў ён.

Акрамя выставы фотаработ, наведвальнікаў мерапрыемства чакалі і іншыя забавы.

«Была сама фотасушка, была музыка, невялікі кірмаш. Для дзяцей былі падрыхтаваныя ватман і фарбы - яны маглі што-небудзь намаляваць. За 2,5 гадзіны мерапрыемства наведала каля 300 чалавек. Усё было вельмі пазітыўна. На працягу ўсяго мерапрыемства можна было ахвяраваць грошы Чырвонаму крыжу. Кожны рамеснік таксама ахвяраваў 10% ад продажаў», - сказаў арганізатар.

Умовы надвор'я крыху паўплывалі на планы арганізатараў, аднак мерапрыемства было праведзенае.

«Было холадна, перыядычна ішоў дождж - таму не ўсё запланаванае атрымалася. Пасля асноўнага мерапрыемства глядзелі кіно пра фатографаў «Клуб безбашенных», які праз дождж замест запланаванага паказу пад адкрытым небам прыйшлося паказваць у памяшканні», - сказаў ён.

Гарадскія ўлады не перашкаджалі правядзенню акцыі, а наадварот пайшлі на сустрэчу арганізатарам.

«Мы адразу ж прыйшлі ў аддзел ідэолагі і культуры гарадскога выканаўчага камітэта. Прапанавалі правесці масавае мерапрыемства. Прычым мы не аплачвалі ні міліцыю, ні хуткую - адміністрацыя сказала, што яны самі іх апавясцяць. Вельмі ўсё адэкватна», - дадаў арганізатар.

Фота: Ігар Мацвееў

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках