4 траўня 2024, Субота, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Добры псіхолаг» з Беларусі збег з расейскай калоніі

2
«Добры псіхолаг» з Беларусі збег з расейскай калоніі

З калоніі-пасялення №42, размешчанай у Комі, збег асуджаны за махлярства 38-гадовы беларус Мікалай Клімушка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Галоўнай управе Федэральнай службы выканання пакарання (ГУ ФСВП).

Адсутнасць Мікалая Клімушкі была выяўленая 25 верасня падчас вячэрняй праверкі ў калоніі.

ГУ ФСВП таксама нагадала, што 38-гадовы беларус быў асуджаны 7 лютага 2013 года паводле арт.159 ч.1, ч.2, арт.30 ч.3, арт.69 ч.2 Крымінальнага кодэкса РФ да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі-пасялення за махлярства.

Адзначаецца, што беларус-уцякач "з'яўляецца добрым псіхолагам, умее ўцерціся ў давер да незнаёмых яму людзей з мэтай учынення ашуканскіх дзеянняў".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках