Дзяржпамежкамітэт: Для грамадзян Беларусі на мяжы нічога не зменіцца
8- 5.09.2014, 15:26
- 10,936
Усталяванне прымежнай тэрыторыі ніяк не адаб'ецца на жыцці беларускіх і расейскіх грамадзян.
Пра гэта карэспандэнту БелТА заявіў прэс-сакратар Дзяржпамежкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.
"Гэта робіцца для таго, каб стварыць умовы для працы органаў памежнай службы на гэтым кірунку, для барацьбы з кантрабандай і гэтак далей", - сказаў прэс-сакратар. Ён таксама адзначыў, што гэты крок дазволіць палепшыць працу як беларускіх, так і расейскіх памежнікаў, у тым ліку, іх узаемадзеянне. Акрамя таго, новаўвядзенне будзе спрыяць павышэнню ўзроўню памежнай бяспекі "саюзнай дзяржавы".
Як паведамлялася, Лукашэнка 4 верасня падпісаў указ №433 "Аб унясенні змяненняў ва ўказ ад 9 сакавіка 2009 №125", які і прадугледжвае ўсталяванне такой тэрыторыі.