4 траўня 2024, Субота, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія пачала старшынстваваць у Радзе ЕЗ

Латвія пачала старшынстваваць у Радзе ЕЗ

Латвія з 1 студзеня 2015 года стала краінай-старшынёй Рады Еўразвязу.

Сваімі прыярытэтамі ў гэтым статусе ў Рызе ўважаюць павышэнне канкурэнтаздольнасці ЕЗ, развіццё адзінага еўрапейскага рынку і ўмацаванне інфармацыйнага грамадства, паведамляе РІА «Новости».

Дзяржава-старшыня Рады Еўразвязу выбіраецца з сябраў ЕЗ у парадку ратацыі. Прэм'ер-міністр дзяржавы-старшыні на шэсць месяцаў становіцца старшынёй Рады ЕЗ. Латвія, якая з'яўляецца сябрам ЕЗ з 2004 года, упершыню ўзначаліла Раду Еўразвязу, пераняўшы эстафету ў Італіі.

Латвія, як старшыня Рады ЕЗ, збіраецца спрыяць развіццю стасункаў з постсавецкімі дзяржавамі ў фармаце «Усходняга партнёрства». «Мы выкарыстоўваем індывідуальны падыход да кожнага сябра «Усходняга партнёрства». Мы павінны бачыць сур'ёзнае супрацоўніцтва, якое ахоплівае палітычны дыялог, вяршэнства права і шэраг іншых пытанняў», - паведаміў журналістам кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч>.

З ягоных слоў, краіна будзе стымуляваць ЕЗ аказаць падтрымку ў імплементацыі пагадненняў аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з краінамі, якія ўваходзяць у «Усходняе партнёрства», а таксама спрыяць аблягчэнню візавага рэжыму ў дачыненні да асобных краін.

Кіраўнік МЗС адзначаў, што саміт «Усходняга партнёрства», які пройдзе ў Рызе ў траўні, павінен даць выразны сігнал пра цікавасць ЕЗ што да далейшага развіцця праграмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках