4 траўня 2024, Субота, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі затрыманыя польскія дзеячы культуры

3
На мяжы Беларусі затрыманыя польскія дзеячы культуры

Увагу мытнікаў прыцягнулі кнігі і газеты, якія везлі грамадзяне Польшчы.

Дырэктар беластоцкага драмтэатра Агнешка Карыткоўская-Мазур, журналіст Мацвей Халадоўскі, дырэктар дэпартамента культуры Маршалкаўскай управы Падляшскага ваяводства Анатоль Вап накіроўваліся ў Гародню і Менск на шэраг культурных сустрэч для абмеркавання планаў супрацоўніцтва з беларускімі калегамі. Разам з імі знаходзіўся старшыня фонду «Villa Sokrates» Павал Грэсь, які і распавёў пра інцыдэнт на мяжы журналістам «Радыё Рацыя».

«Забралі кнігі і правяралі паўгадзіны ці нават 40 хвілін. Адна кніга пра сучаснае мастацтва ў Польшчы, пра авангард у 70-х гадах. Для іх было цікавым, што ў Беларусь увозіцца такая кніга. Забралі альманах «Анус Альбарутэнікус», 7 асобнікаў «Нiвы», а таксама іншыя кнігі. Кнігі вярнулі. Але сказалі, каб у наступны раз менш увозілі літаратуры ў Беларусь», - распавёў Павал Грэсь.

Уся затрыманая літаратура была вернутая беларускімі мытнікамі. Цяпер дэлегацыя накіроўваецца ў Беларусь.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках