4 траўня 2024, Субота, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выдавецтва «Логвінаў» не пусцілі на Менскі кніжны кірмаш

5
Выдавецтва «Логвінаў» не пусцілі на Менскі кніжны кірмаш

Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш з 11 да 15 лютага пройдзе ў павільёне «Белэкспа».

Але выдаўца, пра якога цяпер больш за ўсё гавораць у Беларусі, там не будзе.

Чуткі пра тое, што Літаратурны дом «Логвінаў» не будзе прэзентаваны на кірмашы, дзе будуць прадстаўленыя выдавецтвы 28 краін свету, пацвердзіў «Нашай Нiве» заснавальнік Літаратурнага дома Ігар Логвінаў.

З ягоных слоў, выдавецтву не дазволілі нават запоўніць заяўку на ўдзел у кірмашы.

«Там арганізацыяй займаецца ТАА «Макбел», мы да дырэктара звярнуліся - ён сказаў, што не дасць нам плошчы, паколькі ёсць загад Міністэрства інфармацыі нас не пускаць на кніжны кірмаш», - распавядае Логвінаў.

Вярхоўны суд 10 лютага пакінуў у дзеянні пастанову аб спагнанні штрафу з Логвінава сумай 5,4 млн рублёў, а таксама канфіскацыі даходаў ягонага прадпрыемства за 2014 сумай 961 млн рублёў. Кнігарня працавала без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі (для яе атрымання Логвінаў звяртаўся шэсць разоў, але кожны раз яму адмаўлялі з розных прычын).

Цяпер кнігарня працягвае працу, яна зарэгістраваная на новую юрыдычную асобу і атрымала ліцэнзію міністэрства інфармацыі.

Найбліжэйшым часам «Логвінаў» возьме ўдзел у кніжных кірмашах у Вільні з 19 лютага, затым у Лейпцыгу 14 сакавіка.

«А ў Менску неяк не жывём», - смяецца Логвінаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках