Фотафакт: У Менску з'явіліся графіці пра «Наваросію»
37- 15.02.2015, 18:08
- 37,837
Камунальнікі не спяшаюцца іх зафарбоўваць.
Пра гэта charter97.org паведаміла чытачка.
«Праходзячы па вуліцы Ванеева насупраць Эканамічнага ўніверсітэта, заўважыла на некаторых будынках надпісы кшталту «Слава Наваросіі!», пазначаныя зорачкай Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП). Нават зрабіла пару фота. Хацелася б даведацца ў нашых чыноўнікаў, чаму ніхто не зафарбоўвае рэкламу гэтай тэрарыстычнай арганізацыі - «Наваросіі»? Вяртаючыся назад тралейбусам, у акно ўбачыла такі ж надпіс і на фасадзе Эканамічнага ўніверсітэта. Упэўненая, яго бачыў ужо шмат хто, бо ўжо далёка не раніца была. Можа, так і трэба?» - напісала чытачка.