28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стваральнікі «Авеля» збеглі з Беларусі з $500 тысячамі?

108
Стваральнікі «Авеля» збеглі з Беларусі з $500 тысячамі?

Фільм, які павінен быў стаць адказам на «Жыве Беларусь», магчыма, не выйдзе на экраны.

У менскім кінатэатры «Масква» прайшоў 14 з'езд Беларускага саюза кінематаграфістаў, які праз парушэнне статута не збіраўся ўжо пяць гадоў. Напярэдадні Міністэрствам культуры паводле запыту ўрада быў апублікаваны праект стратэгіі кіна-відэагаліны Беларусі на найбліжэйшыя пяць гадоў. Дакумент ужо выклікаў неадназначную рэакцыю, паведамляе «Радыё Рацыя».

У зале тэатра-студыі кінаактора, які знаходзіцца ў кінатэатры «Масква», сабралася больш за 100 дэлегатаў, якія прадстаўляюць 337 чальцоў грамадскага аб'яднанне «Беларускі саюз кінематаграфістаў». Барыс Святлоў, міністр культуры, які прыйшоў на з'езд, адразу адзначыў, што сітуацыя ў беларускім кіно «ніжэй за ватэрлінію».

«І ўсё гэта было вельмі кантрасным на фоне вялізнага кінаскандалу агульнабеларускага маштабу з фільмам «Авель». Ён планаваўся як ідэалагічны адказ на незалежнае кіно «Жыве Беларусь». Прапагандысцкі фільм, другая назва якога «Мы браты», так і не трапіў на экран. Скандал палягае ў тым, што так званы «галівудскі рэжысёр», які нібыта здымаў той фільм, выявіўся львоўскім каскадзёрам Віталём Васільковым, а «нямецкі актор» - былым менскім блазнам.

Самай цікавай часткай гэтага скандалу была канцоўка. Гэтыя аферысты, атрымаўшы 500 тысяч даляраў дзяржаўных датацый, зніклі з імі ў Злучаных Штатах Амерыкі», - распавёў журналіст радыёстанцыі Віталь Сямашка.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках