28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Макейн: Сорамна за ЗША праз Украіну

13
Джон Макейн: Сорамна за ЗША праз Украіну

Амерыканскі сенатар рэзка раскрытыкаваў адміністрацыю Белага дома за нерашучасць у падтрымцы Украіны.

З адпаведнай заявай Джон Макейн выступіў у праграме Face the Nation («Тварам да народа») на тэлеканале CBS, паведамляе ТСН.

«Мне сорамна за сваю краіну, мне сорамна за свайго прэзідэнта, мне сорамна за самога сябе, паколькі я не змог зрабіць больш, каб дапамагчы гэтым людзям», - сказаў палітык.

Са слоў Макейна, такія моцныя еўрапейскія краіны, як Францыя і Нямеччына не змаглі спыніць расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Я мяркую, што нямецкая канцлерка [Ангела Мэркель] і прэзідэнт Францыі [Франсуа Аланд] легітымізавалі першае за 70 гадоў расчляненне краіны ў Еўропе. Гэта ганьба. Уладзімір Пуцін не паплаціўся за гэта», - сказаў сенатар ад Арызоны.

Макейн выступіў за пастаўкі ЗША ўзбраення ва Украіну для дапамогі ў барацьбе з расейскімі баевікамі і сепаратыстамі. Са слоў сенатара, украінцы «не просяць увесці амерыканскія войскі ў краіну, а толькі зброю, каб супрацьстаяць расейскаму націску». «Уладзімір Пуцін хоча, каб Украіна не была часткай Еўропы і мае поспех у гэтым. Гэта сапраўды цёмная старонка ў гісторыі нашага альянсу», - адзначыў Макейн.

Такія рэзкія словы палітыка выклікалі здзіўленне вядоўцы папулярнай у ЗША праграмы Face the Nation, вядомага журналіста Боба Шыфера.

«Сенатар, я ведаю вас вельмі, вельмі доўга, інтэрв'ю я браў у вас шмат, шмат разоў, але ніколі не чуў ад вас, што вам сорамна за сваю краіну, пра што вы толькі што сказалі», - сказаў ён. У гэтай сувязі Макейн толькі адзначыў: «Мне сорамна і за сябе».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках