6 траўня 2024, панядзелак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскага журналіста не ўпусцілі ў Беларусь

1
Амерыканскага журналіста не ўпусцілі ў Беларусь

Карэспандэнту The Wall Street Journal Europe Дэвіду Кроўфарду адмоўлена ў беларускай візе.

Журналіст планаваў прыехаць у Беларусь для правядзення ў Менску 28 лютага майстар-класа. Карэспандэнт The Wall Street Journal Europe збіраўся расказаць сваім беларускім калегам аб працы арганізацыі журналісцкіх расследаванняў CORRECT! V, якая знаходзіцца ў Берліне і займалася тэмай крушэння малазійскага авіялайнера на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе РГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ).

Пра тое, што ў апошні момант Дэвіду Кроўфарду было адмоўлена ў беларускай візе, арганізатары сустрэчы даведаліся 25 лютага. Каментуючы сітуацыю, кіраўніца «Прэс-клуба Беларусь» (Варшава) Юлія Слуцкая адзначыла: «Як вядома, беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы ніколі не тлумачаць прычыны адмовы ў выдачы візы таму ці іншаму замежнаму грамадзяніну. Мы асабіста сутыкнуліся з такім упершыню і вельмі спадзяемся, што гэты выпадак стане і апошнім, бо ўсё ж такі на нашы сустрэчы прыходзяць прадстаўнікі і дзяржаўных, і недзяржаўных СМІ. Тут ёсць магчымасць сустрэцца з цікавымі людзьмі, абмеркаваць падзеі, павысіць свой асабісты прафесійны ўзровень. Вельмі спадзяемся, што такая магчымасць у беларускіх журналістаў будзе і далей».

Са слоў Юліі Слуцкай, сустрэча беларускіх журналістаў з Дэвідам Кроўфардам усё ж адбудзецца, але 27 лютага і ў фармаце вэбканферэнцыі. Вядомы журналіст абяцае выйсці на сувязь са сваімі беларускімі калегамі і падзяліцца «абсалютна ўсімі запланаванымі матэрыяламі і тэхналогіямі», падкрэсліла Слуцкая.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках