Bloomberg: У сакавіку ў Грэцыі могуць скончыцца грошы
7- 5.02.2015, 12:16
- 8,237
Калі крэдыторы не падымуць парог кароткатэрміновых запазычанняў, то ў Грэцыі неўзабаве можа здарыцца крызіс.
У Грэцыі да 25 лютага могуць скончыцца сродкі, піша агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Ліміт на кароткатэрміновыя аблігацыі, устаноўленыя ў Грэцыі афіцыйнымі крэдыторамі, складае 15 млрд еўра (або $17 млрд). Калі ліміт не падымецца, то ва ўрада краіны да 25 лютага можа не хапіць сродкаў, піша zn.ua.
Яшчэ некалькі тыдняў урад Грэцыі можа пратрымацца. «Да канца сакавіка ён (новы прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас) можа сутыкнуцца з экзістэнцыяльным выбарам: прыняць «выратавальнае кола» з умовамі, якія ён паслядоўна адхіляе, ці выйсці з зоны еўра», - гаворыцца ў артыкуле.
Міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс едзе ў Бэрлін у чацвер 5 лютага, на сустрэчу са сваім нямецкім калегам Вольфгангам Шойбле.
Раней новы прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас заяўляў, што ў ягонай краіне не будзе дэфолту.
Як паведамлялася, ЕЗ і МВФ не збіраюцца дараваць запазычанасці Грэцыі. Цыпрас жа абяцаў выбаршчыкам дамагчыся перагляду ўмоў эканамічнай дапамогі (2012) і спісанню часткі замежнай запазычанасці Грэцыі, якая цяпер складае 320 мільярдаў еўра (175% ВУП краіны).