4 траўня 2024, Субота, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус стварыў паскаральнік для Android з элемэнтамі iOS і Windows Phone

8

На рэалізацыю задумы ад узнікнення ідэі да выдання першай стабільнай вэрсіі SlideUP спатрэбілася амаль паўгода

Дзяніс нарадзіўся ў Бабруйску, скончыў БНТУ, цяпер яму 30 гадоў, і разам з жонкай і двума маленькімі дзецьмі ён жыве ў Менску, піша onliner.by.

«Я назіраў за тым, што прапаноўвалі вядомыя кампаніі накшталт Samsung карыстальнікам прылад з вялікімі экранамі, і мне гэтыя метады не здаваліся зручнымі і відавочнымі. Як дацягнуцца да фіранкі з паведамленнямі, да значка або акенца ўверсе экрана? Навошта трэба безупынна мяняць маштаб працоўнай стальніцы? Чаму б проста не змясціць усё самае патрэбнае ў абсягу дасяжнасці вялікага пальца?»- падзяліўся суразмоўца.

Са слоў Дзяніса, менавіта для зручнасці кіравання адной рукой ён і стварыў SlideUP. Ён наважыў пакінуць на месцах звыклы для большасці АС набор у нізкай частцы экрана. З дапамогай націску на адпаведную кнопку-плітку па-ранейшаму можна выклікаць лічбавыя клавішы, цэнтр паведамленняў, меню з дадаткамі або запусціць камеру. Асаблівасці плітак у тым, што іх можна зрушыць угору.

Напрыклад, ссунуўшы палец угору з цэтліка тэлефона, карыстальнік убачыць усплывальнае меню з папулярнымі кантактамі. Аналагічнае дзеянне для камеры пакажа мініяцюры апошніх фота, для SMS-цэнтра - апошнія паведамленні, для кнопкі меню - спіс абраных дадаткаў.

Мабыць, самымі карыснымі функцыямі валодаюць пліткі з надвор'ем і наладамі. Так, крануўшы апошнюю, атрымаем доступ да хуткіх налад (перамыкальнікі бяздротавых модуляў, рэгуляванне зыркасці падсвятлення і г.д.) Аднак тут жа хаваецца і асноўная закаклюка: адрозна ад бясплатнага паскаральніка атрымаць пліткі з надвор'ем і наладамі можна толькі за грошы - па даляры за штуку.

На рэалізацыю задумы ад узнікнення ідэі да выдання першай стабільнай вэрсіі SlideUP у Дзяніса заняло амаль паўгода. Была спроба сабраць грошы на распрацоўку з дапамогай Kickstarter, аднак у карыстальнікаў праект падтрымкі не знайшоў. «Гэткі праект апрыёры не здольны сабраць грошы. Ёсць такое сакрэтнае правіла, паводле якога аўдыторыя Kickstarter не прымае збор ахвяраванняў на мабільныя дадаткі. Жалеззе, прылады, усё, што можна памацаць, складаныя гульні - калі ласка. Дадаткі - не! Таму я моцна не зажурыўся, і планы мае гэта не парушыла», - дадаў Дзяніс.

У ягоных найбліжэйшых планах - рэалізаваць падтрымку таблетаў, дадаць інструмэнты для асабовай наладкі і плітку з музычным прайгравальнікам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках