1 траўня 2024, Серада, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Самалі 12 гадзін абложвала гатэль у Магадзіша

Войска Самалі 12 гадзін абложвала гатэль у Магадзіша

Урадавыя войскі Самалі ўзялі пад кантроль гатэль у цэнтры Магадзіша ў выніку аблогі, якая доўжылася больш за 12 гадзін.

Аб гэтым паведамілі ўлады краіны, паведамляе BBC.

Вядома, што 15 чалавек загінулі. Сярод іх - пасол Самалі ў Швейцарыі Юсуф Барыбары.

Паводле словаў капітана Махамеда Хусэйна, стральба спынілася, і службы бяспекі маюць доступ да ўсяго будынка, перадае AP.

У пятніцу, папулярны ў высокапастаўленых чыноўнікаў і дыпламатаў, гатэль захапілі баевікі ісламісцкай групоўкі "Аш-Шабаб". Яны праніклі ў будынак пасля таго, як каля ўваходу на тэрыторыю гасцініцы смяротнік падарваў аўтамабіль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках