3 траўня 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ: Расейскія ВПС адпрацоўваюць атакі на караблі NATO

13
Польскія СМІ: Расейскія ВПС адпрацоўваюць атакі на караблі NATO

Расейскія самалёты адпрацоўваюць на караблях NATO, якія ўвайшлі ў Чорнае мора, трэніровачныя атакі.

Пра гэта паведамляе польскі рэсурс Wprost са спасылкай на канал TVN24. Паводле інфармацыі палякаў, ВПС РФ выкарыстоўваюць вайсковы судны Альянсу, як мішэні, адпрацоўваючы іх "патапленне".

"Знішчальнікі Су-30 і бамбавікі Су-24, якія базуюцца ў Крыме, 3 сакавіка правялі імітацыю налёту на амерыканскі крэйсер USS Vicksburg і турэцкі фрэгат Turgut Reis", - піша Wprost.

Мэтай вучэнняў, паводле звестак польскіх СМІ, была праверка механізмаў "пераадолення СПА" крэйсера і фрэгата, то бок максімальнае набліжэнне да суднаў для эфектыўнай атакі. Напрыканцы расейцы праляцелі над усімі караблямі NATO.

Нагадаем, у мінулым годзе такі інцыдэнт адбыўся з эсмінцам Donald Cook, які таксама ўвайшоў у акваторыю Чорнага мора. Тады Су-24 ВПС Расеі здзейсніў аблёт эсмінца Donald Cook ВМС ЗША 12 красавіка на адлегласці каля 1 км і на вышыні прыкладна 160 метраў над узроўнем мора. Donald Cook, абсталяваны шматмэтавым зенітна-ракетным комплексам Aegis, увайшоў у Чорнае мора 10 красавіка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках