10 траўня 2024, Пятніца, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Саудаўская Аравія спрабуе падоўжыць «эпоху нафты»

2
Bloomberg: Саудаўская Аравія спрабуе падоўжыць «эпоху нафты»

Эпоха попыту на нафту для Саудаўскай Аравіі будзе залежаць ад працягласці перыяду нізкіх коштаў.

Найбуйнейшы экспарцёр нафты дапусціў падзенне коштаў, адтэрмінаваў той дзень, калі кліматычныя праблемы, пытанне эфектыўнасці і магчымасць альтэрнатывы прывядзе да страты залежнасці свету ад «чорнага золата», піша Пітэр Волдман для агенцтва Bloomberg.

«Тое, што яны зрабілі, было гістарычнай падзеяй», - мяркуе гісторык нафтавай прамысловасці Даніэль Ергін. «Яны сказалі: Мы ідзем у «адстаўку». Мы больш не будзем кантраляваць рынак», - апісвае экспэрт падзеі, якія папярэднічалі істотнаму падзенню коштаў нафты. Міністр нафты Саудаўскай Аравіі Алі аль-Наімі і іншыя лідары краіны былі занепакоеныя цягам многіх гадоў тым, што змяненне клімату і высокія кошты нафты будуць павышаць энэргаэфектыўнасць, і тым самым заахвочваць пераход на альтэрнатыўныя віды паліва, піша zn.ua.

Яны разумеюць, што на іх тавар велізарны попыт, што прыносіць ім вялікі прыбытак - і гэты працэс пачынае дасягаць свайго піку. На мінулым тыдні, выступаючы ў Эр-Рыядзе, Наімі сказаў: «Ёсць тыя, хто спрабуе дасягнуць міжнародных пагадненняў і абмежаваць выкарыстанне выкапнёвага паліва, і гэта нанясе шкоду інтарэсам вытворцаў нафты ў доўгатэрміновай перспектыве».

«Саудаўскія чыноўнікі вельмі занепакоеныя тым, што дамова, якая тычыцца змяненняў клімату, прывядзе да значнага скарачэння іх даходаў», - казаў раней амбасадар ЗША ў Эр-Рыядзе Джэймс Сміт. У той час Саудаўская Аравія можа дыверсіфікаваць свае намаганні і пачаць займацца і іншымі вытворчасцямі для атрымання даходаў у найбліжэйшай перспектыве. Краіна ўжо занялася здабычай велізарных залежаў фасфатаў для экспарту ўгнаенняў і здабычай баксітаў.

Як заяўляў Наімі, Саудаўская Аравія таксама хоча вырабляць гатовыя тавары, такія, як аўтамабільныя дэталі. Колькі часу спатрэбіцца Саудаўскай Аравіі на падрыхтоўку да магчымага адыходу ў мінулае «нафтавай эры», можа залежаць, прынамсі, і ад працягласці перыяду нізкіх коштаў. Кіраўнік Управы энэргетычнай інфармацыі ЗША Адам Сімінскі заяўляў, што нізкія кошты нафты не прывядуць да хуткага пераходу на альтэрнатыўныя крыніцы.

«Наша канчатковая мэта палягае ў дыверсіфікацыі - сыходзе ад нашай празмернай залежнасці ад нафтавых даходаў», - сказаў міністр нафты Саудаўскай Аравіі. «Саудаўская Аравія, можа быць, чарговым разам спрабуе падоўжыць эпоху нафты», - кажа актывіст-эколаг Біл Макібен.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках