8 траўня 2024, Серада, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы далі парады тым, хто хоча дажыць да ста гадоў

8
Навукоўцы далі парады тым, хто хоча дажыць да ста гадоў

Швэдскія навукоўцы закончылі працу, якая доўжылася больш за 50 гадоў.

Даследчыкі назіралі за ладам жыцця і станам здароўя 855 чалавек, якія нарадзіліся ў Гётэбаргу ў 1913 годзе. Па заканчэнні працы даследчыкі падрыхтавалі некалькі рэкамендацый тым, хто хоча паўтарыць дасягненне некаторых удзельнікаў экспэрыменту і дажыць да ста гадоў. Больш падрабязна з вынікамі працы можна азнаёміцца ў Scandinavian Cardiovascular Journal, піша gazeta.ru.

232 з 855 удзельнікаў даследавання дажылі да 80 гадоў, 111 - да 90, а 10 адсвяткавалі векавы юбілей. Навукоўцы высветлілі, што самай распаўсюджанай прычынай смерці пасля 80 гадоў сталі сардэчна-сасудзістыя захворванні (42%), на другім месцы - інфекцыйныя хваробы (20%). Па 8% людзей памерлі ад раку і інсульту, 6% - ад пнеўманіі, а астатнія 16% з іншых прычын.

Даследнікі сцвярджаюць, што больш за ўсё на працягласць жыцця ўплывае сацыяльна-эканамічнае становішча чалавека ва ўзросце 50 гадоў (калі да гэтага ўзросту атрымоўваецца стварыць добрыя варункі жыцця, гэта значна павялічвае яго працягласць), генетычная схільнасць да доўгалецця з боку маці, нармальны ўзровень халестэрыну ў крыві , а таксама адмова ад палення. Таксама навукоўцы раяць тым, што хоча дажыць да 100 гадоў, не піць больш за чатыры кубкі кавы на дзень.

Абагульнены партрэт стогадовага чалавека, паводле версіі даследчыкаў, выглядае так: гэта чалавек, які жыве ў асобным доме або кватэры, не пакутуе ад праблем з лішняй вагой, які не паліць, які носіць слыхавы апарат і карыстаецца акулярамі для чытання.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках