12 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за тысячу еўрапейцаў зніклі без вестак у Нэпале

Больш за тысячу еўрапейцаў зніклі без вестак у Нэпале

Агулам землятрус забраў жыццё 6250 чалавек.

разбуральнага землятрусу ў НэпалеУ выніку загінулі 12 грамадзян ЕЗ, іхняя загуба ўжо пацверджаная. Яшчэ блізу тысячы замежнікаў уважаюцца за зніклых без вестак, піша РБК са спасылкай на Reuters.

Са слоў мясцовых чыноўнікаў, дакладную колькасць замежнікаў складана высветліць, бо не ўсе яны рэгіструюцца пасольствамі сваіх краін.

Агулам землятрус забраў жыццё 6250 чалавек, яшчэ больш за 14 тысяч атрымалі розныя раны.

Першы падземны штуршок быў зафіксаваны ў Нэпале 25 красавіка. У той дзень у сталіцы краіны Катманду сур'ёзна пацярпеў гістарычны цэнтр. Абрынуліся жылыя пабудовы і будысцкія бажніцы, пабудаваныя некалькі сотняў гадоў таму. Мінфін краіны ацаніў кошт аднаўлення Нэпала пасля землятрусу на $10 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках