18 траўня 2024, Субота, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Землятрус у Непале: 16 загінулых, больш за 300 параненых

Землятрус у Непале: 16 загінулых, больш за 300 параненых
ФОТА: EPA

Колькасць загінулых у выніку новага землятрусу ў Непале ўзрасла да 16 чалавек, параненыя 335.

Аб гэтым паведамляецца ў запісе Нацыянальнага цэнтра надзвычайных сітуацый краіны ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Нагадаем, у аўторак у Непале адбыліся яшчэ два землятрусы, з розніцай блізу паўгадзіны, якія выклікалі шматлікія разбурэнні і апоўзні і ў якія забралі, прынамсі, некалькі жыццяў. У выніку першага падземнага штуршка магнітудай 7,3 загінулі як мінімум чацвёра чалавек.

Паводле звестак сейсмолагаў, эпіцэнтр землятрусу размяшчаўся ў 68 кіламетрах на захад ад пасёлка Намчэ-Базар на ўсходзе краіны, непадалёк ад мяжы з Кітаем і гары Эверэст. Яго ачаг залягаў на глыбіні 18,5 кіламетраў.

Праз паўгадзіны адбыўся яшчэ адзін землятрус магнітудай 6,3.

Падземныя штуршкі адчуваліся ў сталіцы Індыі Дэлі, а таксама ў Бангладэш. Адначасова з гэтым у Афганістане, непадалёк ад мяжы з Таджыкістанам, адбыўся трэці землятрус, магнітудай 4,6. З Афганістана паведамленняў аб ахвярах і разбурэннях пакуль не паступала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках