30 красавiка 2024, aўторак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы збіраюць подпісы супраць «дэкрэта аб дармаедстве»

30
Берасцейцы збіраюць подпісы супраць «дэкрэта аб дармаедстве»

Берасцейцы далучаюцца да кампаніі зборe подпісаў пад петыцыяй аб патрэбе скасавання дэкрэта аб дармаедстве.

Ставіць свае подпісы заклікаюць сябры берасцейскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. На гэты момант пад онлайн-петыцыяй свае подпісы пакінулі ўжо амаль сорак тысяч беларускіх грамадзян і гэтая колькасць далей павялічваецца, - распавёў каардынатар Цэнтра працы з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў пры АГП берасцейскай вобласці Уладзімір Вуек у каментары «Радыё Радыя».

«Сёння гэты закон не быў прыняты, ён накіраваны на дапрацоўку, мы працягваем кампанію, каб яго цалкам скасавалі. Мы мяркуем, што гэты закон не павінен існаваць. Мы працягваем гэтую кампанію ў Берасцейскай вобласці, мы прапануем людзям бланк, на якім кожны можа паставіць свой подпіс», - сказаў ён.

Палітычная рада АГП настойліва патрабуе ад імя амаль сарака тысяч грамадзян скасавання са стараны ўлады дэкрэта аб дармаедах. Бо ён супярэчыць беларускай Канстытуцыі і міжнародным абавязанням Беларусі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках