1 траўня 2024, Серада, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніка Мінбудархітэктуры Беларусі ў Расеі выкрылі ў спробе лабіравання

1
Чыноўніка Мінбудархітэктуры Беларусі ў Расеі выкрылі ў спробе лабіравання

Федэральная антыманапольная служба Расеі вынесла перасцярогу Асацыяцыі «ШклоСаюз», у якую ўваходзяць шкляныя прадпрыемствы былога СССР.

Разам з калегамі дырэктар «Гомельшкла» і чыноўнік Мінбудархітэктуры Беларусі збіраліся «лабіраваць меры ў павелічэнні аб'ёмаў і рынкаў збыту шкляной прадукцыі, уключаючы прапановы па ўнясенню змяненняў у заканадаўства аб абмежаванні выкарыстання ПЭТ-тары», піша «Заўтра тваёй краіны».

Як высветліла ФАС, гэта пастанова была прынятая ў лютым 2015 на пасяджэнні стварэння Антыкрызіснага штаба шкляной прамысловасці. У яго ўвайшлі 24 кіраўніка прадпрыемстваў і арганізацый, звязаных са шкляной галіной.

У штабе, як сведчаць звесткі з афіцыйнага сайта «ШклаСаюза», апынуліся адразу два прадстаўнікі ад Беларусі. Адзін з іх - гэта прызначаны ў снежні мінулага года генеральным дырэктарам ААТ «Гомельшкло» Іван Пратура, другі - начальнік Галоўнага ўпраўлення прамысловасці будаўнічых матэрыялаў і канструкцый Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Леанід Норык. Іван Пратура ўваходзіць таксама ў савет дырэктараў асацыяцыі «СтеклоСоюз» і ў экспэртную групу «Шкло».

На першым пасяджэнні Антыкрызіснага штаба былі вызначаныя задачы, якія трэба развязваць арганізацыі. Сярод іх фігуравала лабіраванне мер у абмежаванні выкарыстання поліэтыленавай тары. ФАС убачыла ў гэтым парушэнне антыманапольнага заканадаўства. Але так як шкляры яшчэ не паспелі ажыццявіць свае намеры ў жыццё, пакуль вынесла ім толькі перасцярогу.

Абмежаванні на ПЭТ-тару маглі б падтрымаць галіну, сцвярджаюць экспэрты. Цяпер блізу 40% піва ў Расеі і блізу 60% у Беларусі разліваецца ў пластыкавую ўпакоўку, на шклатару прыпадае толькі блізу 25% усіх аб'ёмаў.

У склад асацыяцыі «ШклоСаюз», дарэчы, уваходзіць прадпрыемства беларускага бізнэсоўцы Аляксандра Мураўёва, што па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні праз падазрэнні ў вывадзе капіталу СЗАТ «Шклозавод «Ялізава».

Наагул, удзел беларускіх прадпрыемстваў у расейскіх галіновых аб'яднаннях, якія выступаюць лабістамі інтарэсаў перад органамі ўлады, - не рэдкасць. Напрыклад, нягледзячы на канкурэнцыю, у лік сябраў Малочнага саюза Расеі ўваходзіць ТАА «Савушкін прадукт», даччыная кампанія беларускага акцыянернага таварыства. Менскі завод пеністых він у сваю чаргу знаходзіцца ў расейскай Асацыяцыі вытворцаў пеністых вінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках