4 траўня 2024, Субота, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Расеі рыхтуюцца да коштаў нафты ніжэйшых за 40 даляраў

3
Улады Расеі рыхтуюцца да коштаў нафты ніжэйшых за 40 даляраў

Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч не выключае кароткатэрміновага зніжэння коштаў нафты ніжэй за 40 даляраў.

Але, з ягоных слоў, імавернасць росту да 60 даляраў за барэль усё ж вышэйшая, а ў сярэднетэрміновай перспектыве кошты вернуцца да ўзроўню 60-70 даляраў, піша РІА "Новости".

"Я думаю, што імавернасць такога зніжэння (ніжэй за 40 даляраў) меншая, чым імавернасць павышэння. Яна ёсць, вядома, але яна меншая, чым імавернасць павышэння да 60 даляраў за барэль, - сказаў Дварковіч. - Аднак, я думаю, што на нейкі перыяд, я думаю, што ўсё ж такі кароткатэрміновы, кошты могуць быць ніжэйшыя за 40 даляраў за барэль. Гэта нявыгадна амаль нікому, таму доўга такая сітуацыя трымацца не можа".

"І больш імаверна, што кошты ва ўсякім выпадку нават калі цяпер апусцяцца, вернуцца потым да ўзроўняў 60-70 даляраў за барэль. На 2016 пакуль мы закладваем 50 (даляраў), зыходзячы з існай сітуацыі, але паўтараю, мы можам памыляцца як у той , так і ў іншы бок, але 50 - зыходзячы з таго што цяпер адбываецца - цалкам разумна, магчыма", - дадаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках