15 траўня 2024, Серада, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля Новага года камунальныя паслугі могуць падаражэць на 80 рублёў

56
Пасля Новага года камунальныя паслугі могуць падаражэць на 80 рублёў

Беларусам ужо сёння трэба рыхтавацца да цяжкага года.

Аб падвышэнні тарыфаў камунальных паслуг падчас нядаўняй прэс-канферэнцыі загаварыў Лукашэнка - тады ён заявіў, што міжнародныя крэдыторы прапаноўвалі, каб насельніцтва аплачвала «сёння 75% кошту паслуг, а заўтра 100%», піша «Салідарнасць».

- Але людзі проста не змогуць гэта заплаціць, - сказаў ён. - І мы дамовіліся: кожны год мы будзем дадаваць па 5 даляраў. Налета, я дакладна ведаю, жыллёва-камунальныя паслугі падаражэюць на гэтую суму.

Гісторыя атрымала прадаўжэнне 30 лістапада, калі віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін паведаміў, што падаражанне паслуг ЖКГ адбудзецца ўжо ў студзені. Паводле ягоных слоў, да канца гэтага года з уласнага партманэта беларусы будуць кампенсаваць блізу 60% выдаткаў, а да канца 2017 года плануецца давесці гэтую лічбу да 75%.

Аднак, як запэўніваюць чыноўнікі, новых павышэнняў камунальных паслуг у будучым годзе чакаць не варта.

Не падзяляе аптымізму віцэ-прэм'ера эканаміст, кіраўнік праекта «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін, які рэкамендуе беларусам ужо сёння рыхтавацца да цяжкага года.

- Што да наступнага года, то гэта не 75% кампенсацыі. Прынамсі, мяркуючы з дамоўленасцяў, якія былі дасягнутыя падчас апошняга візіту місіі МВФ. Тады была складзеная матрыца супольнай дзейнасці. І ў ёй гаворка ішла аб кампенсацыі насельніцтвам ў 2016 годзе 50% выдаткаў, а ў 2017 годзе - аб аплаце ўжо 100%, - тлумачыць свае асцярогі ён.

Са словаў экспэрта, часткова дасягнуць такога паказчыка ўрад плануе за кошт эканоміі, скарачэння расходаў, звязаных з ацяпленнем:

- Менш будуць датавацца такія рэчы, як добраўпарадкаванне тэрыторый - напрыклад, апошнім часам адмовіліся ад уборкі лісця. Гэта значыць, будуць шукаць нейкія рэзервы, каб павялічыць тарыфы не ўдвая, а ў 1,7 раза.

Павышэнне тарыфаў у 2017 годзе можа быць большым, чым на агучаныя пяць даляраў, мяркуе эканаміст.

- Сёння за двухпакаёўку людзі плацяць не менш за 30-40 даляраў за ЖКГ. Гэта значыць, калі мы мяркуем, што выдаткі павінны вырасці ўдвая, то гэта выходзіць плюс 40 даляраў. Можа быць, гэта будзе 30 або 25 даляраў, але ўжо сапраўды не пяць. Так што, беларусам лепш загадзя рыхтавацца да павышэння коштаў, - заўважае Уладзімір Кавалкін.

Яшчэ адным важным фактарам, які паўплывае на суму сярэдняга рахунку ў 2017 годзе, з'яўляецца кошт газу.

- Кошт газу будзе наўпрост уплываць на суму, якую будзе плаціць як насельніцтва, так і беларуская прамысловасць. Менавіта таму так складана ідуць беларуска-расейскія перамовы. Калі знізіць кошт не атрымаецца, то ў ацяпляльны сезон гэта дасць значна больш высокія кошты ацяплення, - падкрэслівае экспэрт.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках