27 красавiка 2024, Субота, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першую ноч ва Украіне Саўчанка правяла з сяброўкай на кухні

8
Першую ноч ва Украіне Саўчанка правяла з сяброўкай на кухні
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА І ІРЫНА ЮЗЫК
ФОТА: FACEBOOK.COM/IRYNA.YUZYK

Сяброўка вызваленай Надзеі Саўчанкі Ірына Юзык распавяла, як прайшла першая ноч Надзеі на волі і аб яе планах на будучыню.

Ірына падзялілася ў Facebook доўгачаканымі фатаграфіямі з Надзеяй.

«Мяне часта пыталіся, ці ёсць у мяне фота з Надзяй да... Мы неяк рабілі ў мяне дома, яна спецыяльна прынесла лётную фуражку і сказала для фотак. Потым гэтую карту памяці я выпадкова сцерла. Ну вось, зараз у мяне ёсць фота з Надзяй. Такія сабе дзявочыя вячоркі да глыбокай ночы. Цяперашняя ноч не для сну. Я часта абдымаю яе і шмат маўчу» - напісала Юзык.

З яе слоў, Надзея распавяла, як пяць гадзін сядзела ў аўтазаку ў «шклянцы» (маленькая клетка ў аўтазаку) і да апошняга не ведала, куды яе вязуць: на этап або на абмен.

Фота: facebook.com/iryna.yuzyk

Таксама Саўчанка распавяла пра свае планы змяняць краіну і вызваляць астатніх закладнікаў Крамля.

Фота: facebook.com/iryna.yuzyk
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках