Кадыраў наважыў удзельнічаць у выбарах кіраўніка Чачэніі
21- 2.07.2016, 20:41
- 11,866
В.а. кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў наважыў удзельнічаць у выбарах кіраўніка рэспублікі ў якасці кандыдата.
Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на Інстаграм Кадырава, ён перадаў адпаведныя дакументы і заявы ў выбарчую камісію рэспублікі.
Са слоў Кадырава, ён даў згоду на ўдзел у выбарах кіраўніка Чачэніі "з ласкі Усёмагутнага Алага".
"Я афіцыйна заяўляю, што выбары будуць самымі сумленнымі і справядлівымі ў сусветнай практыцы", - напісаў ён.