1 траўня 2024, Серада, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць Эдуарда Пальчыса

«Рэпарцёры без межаў» патрабуюць вызваліць Эдуарда Пальчыса
ЭДУАРД ПАЛЬЧЫС

Арганізацыя заклікае беларускія ўлады забяспечыць празрыстасць у судовых працэдурах паводле справы стваральніка сайта 1863x.com.

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», паведамляе радыё «Радыё Свабода».

«Рэпарцёры» заклікаюць вызваліць Пальчыса, чыё прэвентыўнае ўтрыманне пад арыштам не адпавядае цяжару злачынстваў, у якіх ён абвінавачваецца», - заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзела RSF Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.

«Паведамленні ў блогу і ілюстрацыі павінны быць даследаваныя незалежнай арганізацыяй, - напрыклад, ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». У той жа час, заканадаўства Беларусі ў дачыненні да злачынстваў у сферы СМІ павінна быць перагледжана. Пакаранне, якое можа быць ўжытае, - асабліва ў выглядзе пяці гадоў турмы - абсалютна непрапарцыйнае», - кажа Ёхан Бір.

Пакуль што нікому не давалі доступу да матэрыялаў з блога і ілюстрацый, згодна з якім прад'яўленае абвінавачванне, таму незалежнай ацэнкі не было, - нагадваюць «Рэпарцёры».

Заснавальнік вядомага сайта 1863.com жыхар Ліды Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расеі і ўвесну выдадзены праваахоўнікам Беларусі.

Раней у Беларусі на Эдуарда Пальчыса была заведзеная крымінальная справа паводле абвінавачвання ў распальванні варожасці і распаўсюдзе праз інтэрнэт парнаграфічных матэрыялаў.

Пальчыс зняпраўджвае гэтыя абвінавачванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках