1 траўня 2024, Серада, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі Францыск наведаў канцлагер «Аўшвіц - Біркенаў»

1

Пантыфік сустрэўся з былымі зняволенымі нямецкага канцлагера ў Асвенцыме.

Папа Рымскі Францыск у былым нямецкім канцлагеры «Аўшвіц - Біркенаў» сустрэўся з былымі вязьнямі. Таксама пантыфік павітаў прэм'ер-міністра Польшчы Беату Шыдлу, паведамляе «Радыё Польшча».

ПАПА РЫМСКІ ФРАНЦЫСК ЛЯ СЦЯНЫ СМЕРЦІ Ў БЫЛЫМ НЯМЕЦКІМ КАНЦЛАГЕРЫ «АЎШВІЦ - БІРКЕНАЎ».
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

Група з 12 былых зняволеных нямецкага канцлагера ў Асвенцыме і кіраўніца ўрада чакалі Папу Францішка каля Сцены смерці ў блоку 11.

Фота: PAP/Radek Pietruszka

Перад гэтым пантыфік у адзіноце блізу 10 мін правёў на лаўцы ў цішыні. Праз браму з надпісам «Аrbeit Macht Frei» Папа Рымскі таксама прайшоў адзін.

Нямецкі канцлагер у Аўшвіц быў створаны ў 1940 годзе. Да вызвалення ў 1945 годзе нацысты забілі ў ім больш за мільён чалавек, у асноўным габрэяў, але таксама і палякаў, цыган і савецкіх ваеннапалонных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках