1 траўня 2024, Серада, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Хілары Клінтан: Новая «перазагрузка» ў стасунках з РФ немагчымая

4
Дарадца Хілары Клінтан: Новая «перазагрузка» ў стасунках з РФ немагчымая

Расея сама «дамаглася» гэтага агрэсіўнай палітыкай у стасунках да суседзяў.

Дарадца кандыдата ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан ў пытаннях замежнай палітыкі Джуліанна Сміт заявіла, што новая «перазагрузка» ў стасунках з РФ немагчымая.

Пра гэта яна сказала ў інтэрв'ю агенцтву PAP, паведамляе «Радыё Польшча».

«Абсалютна немагчымая новая перазагрузка ў стасунках з Расеяй, беручы пад увагу агрэсіўныя дзеянні Расеі ў стасунках да яе суседзяў», - сказала дарадца Хілары Клінтан.

Таксама Джуліанна Сміт пракаментавала ўзлом сервераў Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі, у выніку якога ў адкрытым доступе быў апублікаваны змест блізу 20 тыс. электронных лістоў амерыканскіх палітыкаў.

«Мы ставімся да гэтага выпадку вельмі сур'ёзна, адміністрацыя мае намер грунтоўна даследаваць гэтую справу. Калі роля Расеі ў апублікаванні перапіскі пацвердзіцца, гэта прывядзе да істотнага змянення ў горшы бок нашых стасункаў. А яны і так вельмі складаныя, бо мы трымаем санкцыі супраць Расеі ў сувязі з Украінай», - сказала яна.

Дарадца Хілары Клінтан дадала, што той факт, што іншая дзяржава ўмешваецца ў выбары ЗША, выклікае трывогу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках