1 траўня 2024, Серада, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ініцыятар акцыі таксістаў: Некаторыя калегі наважылі падмануць сябе заўтра, выехаўшы на працу сёння

13
Ініцыятар акцыі таксістаў: Некаторыя калегі наважылі падмануць сябе заўтра, выехаўшы на працу сёння

Прафзвяз кіроўцаў таксовак «Цэнтр» заклікаў сабатаваць працу 29 ліпеня і сысці на суткі ў адпачынак.

Прычына - дыктат дыспетчарскіх службаў, якія навязваюць нерэнтабельныя тарыфы, ставячы таксістаў на грань выжывання.

Напярэдадні старшыня прафзвязу Аляксандр Стахоўскі адзначыў, што ўсе рычагі ўздзеяння вычарпаныя і заклікаў калег масава і салідарна спыніць прымаць заказы ад 7:00 раніцы 29 ліпеня да такога ж часу наступнага дня.

«Радыё Свабода» пацікавілася ў Стахоўскага, ці падтрымалі калегі ягоны заклік:

«Калегі падтрымалі, але не ў поўным складзе, - прызнаецца Аляксандр. - Ёсць людзі, якія ўсё ж наважылі падмануць самі сябе заўтра, сёння выехаўшы на лінію і беручы заказы ад дыспетчарскіх службаў. Таму ў некаторых службах машын няма, некаторыя «штрэйкбрэхераў» знаходзяць. Але ва ўсякім выпадку для прафзвязу, якому ўсяго 2,5 месяца, гэта добры вынік, адпаведна, такія акцыі будуць мець сваё развіццё. Як вы ведаеце, «выхадны» дзейнічае суткі і сітуацыя ў першыя гадзіны - гэта яшчэ не паказчык».

Кіраўніцтва прафзвязу «Цэнтр» яшчэ раней агучвала: калі дыспетчарскія службы не прыслухаюцца да іх патрабаванняў, маўклівая акцыя можа завершыцца больш радыкальным крокам - паўнавартасным страйкам:

«Паціху ўсё да гэтага ідзе. Але справа ў тым, што ўсё залежыць ад колькасці людзей, якія рэальна разумеюць такую неабходнасць. За першыя два месяцы работы нашага прафзвязу ягонымі чальцамі сталі крыху больш за 100 чалавек, але паступова шэрагі пашыраюцца, стала дадаюцца новыя таксісты. Таму, як набяром дастатковую колькасць народу, тады можна будзе разглядаць такі варыянт. Таму што сёння таксі ў вельмі складанай сітуацыі. Той парадак, які цяпер нібыта існуе тут, насамрэч - гэта псеўдапарадак. Акрамя таго, будуць далучацца рэгіёны: з Берасця ўжо тэлефанавалі, падтрымліваюць нас, думаюць, як нешта падобнае арганізаваць у сябе, гарадзенскія таксісты з намі салідарныя. Павольна, але ўпэўнена будзем рухацца да мэты».

Выступаючы ад імя сталічных таксістаў, Аляксандр Стахоўскі адзначае: цяперашнія тарыфы на пасажырскія перавозкі фактычна «забіваюць бізнэс». Большасць службаў салідарна вызначыла адзіны рахунак - 55 дэнамінаваных капеек за кіламетр. Аднак, прыхільнікі Стахоўскага перакананыя, што ў цяперашніх варунках рэнтабельны тарыф павінен быць у паўтара раза большы - не менш за 75 капеек. Але дыспетчарскія службы навязваюць «ураўнілаўку», адмаўляючыся браць пад увагу бядотнае становішча шараговых кіроўцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках