1 траўня 2024, Серада, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірны і Маткоўскі выбылі з тэніснага турніру ў Канадзе

Мірны і Маткоўскі выбылі з тэніснага турніру ў Канадзе
Максім Мірны

Беларуска-польскі дуэт саступіў братам-блізнятам з Амерыкі.

Беларус Максім Мірны і паляк Марцін Маткоўскі скончылі выступ на вялікім прадстаўнічым тэнісным турніры ў канадскім Таронта (прызавы фонд - $4 млн), паведамляе БелТА.

Беларуска-польскі дуэт не змог прабіцца ў чвэрцьфінал, саступіўшы ў 1/8 фіналу амерыканскім братам-блізнятам Бобу і Майку Браянам - 4:6, 4:6.

Нагадаем, у стартавым матчы Мірны і Маткоўскі перамаглі аўстрыйска-польскую пару Аляксандр Пея/Лукаш Кубат - 6:3. 7:6 (7:2).

Цяпер Максім Мірны засяродзіцца на падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў-2016, дзе ён будзе выступаць у пары з Аляксандрам Бурым.

Першы матч у Рыа-дэ-Жанэйра беларускі тандэм правядзе 6 жніўня. Для 39-гадовага Максіма Мірнага гэта будзе пятая Алімпіяда ў кар'еры, а для яго 28-гадовага партнёра - другая. Мірны і Буры ўжо гулялі разам на Гульнях у Лондане-2012, саступіўшы ў матчы першага раўнда. Затое ў спаборніцтвах змешаных пар Максім Мірны і Вікторыя Азаранка чатыры гады таму сталі алімпійскімі чэмпіёнамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках