Беларускія біятланісты застаюцца ў чорным спісе
2- 2,288
Іх не дапусцяць да адбору на зімовую Алімпіяду-2026.
Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) не будзе змяняць сваё рашэнне аб допуску атлетаў з Расіі і Беларусі да алімпійскага адбору на Гульні-2026.
19 верасня на выканаўчым камітэце Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) было заяўлена, што спартсмены Расіі і Беларусі будуць дапушчаныя да Алімпіяды пры выкананні шэрагу крытэрыяў.
У прэс-службе IBU ў сваю чаргу сказалі, што «ўзялі да ведама заяву МАК адносна ўдзелу нейтральных атлетаў у зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Кортыне-д'Ампецца».