Чавес адправіў у Беларусь суддзяў – «для абмену досведам»
- 17.10.2007, 18:17
Упершыню дэлегацыя Вярхоўнага суду Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла наведае Беларусь. Як адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА Часовы Павераны ў справах Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дзіас Нуньес, дэлегацыю ўзначаліць суддзя Эміра Гарсіа Росас. Візіт адбудзецца 20-25 кастрычніка па запрашэнні Вышэйшага гаспадарчага суду Беларусі.
Адна з мэт прыезду венесуэльскіх госцяў – удзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Судовая абарона інвестыцый, права ўласнасці і іншых грамадзянскіх правоў", якая пройдзе ў Менску і будзе прысвечаная 85-годдзю эканамічнага правасуддзя Беларусі.
Дыпламат адзначыў, што падчас сустрэчы і перамоваў у Менску прадстаўнікі судовай улады дзвюх краін абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва, абмену досведам. Узаемадзеянне ў галіне правасуддзя з'яўляецца новым кірункам беларуска-венесуэльскага дыялогу.