7 траўня 2024, aўторак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Клімаў: «Этапам у «сталыпіне» праз гомельскую турму прыбыў у Мазыр»

Палітвязень Андрэй Клімаў даслаў з Мазырскай выпраўленчай калоніі № 20 ліст кіраўніку Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку, датаваны 13 кастрычніка.

«Этапам у «сталыпіне» праз гомельскую турму прыбыў у Мазыр, – паведамляе Андрэй Клімаў. – Пакуль сяджу ў закрытым каранціне. Ужо паспеў прастыць...», – напісаў палітык..

Нагадаем, 1 жніўня Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення свабоды за артыкул у Інтэрнэце. Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў яго вінаватым у распаўсюджванні заклікаў да звяржэння ўлады. За апазіцыйную дзейнасць Андрэй Клімаў правёў раней у месцах пазбаўлення і абмежавання волі больш за 5 гадоў.

Усім, хто хоча падтрымаць Андрэя Клімава і напісаць яму ліст, прэс-служба АГП паведамляе адрас:

247 760

Гомельская вобл.

г. Мазыр-11, ВК-20

Клімаву Андрэю Яўгенавічу

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках