18 траўня 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі Генштаб выдаў распараджэнне для ўсіх мужчын ад 18 да 60 гадоў

64
Украінскі Генштаб выдаў распараджэнне для ўсіх мужчын ад 18 да 60 гадоў

Абавязкова да выканання з 18 траўня.

У Генштабе УСУ адзначылі, што з 18 траўня абсалютна ўсе мужчыны ад 18 да 60 гадоў павінны абнавіць свае звесткі ў Тэрытарыяльных цэнтрах камплектавання (ТЦК).

Пра гэта ў інтэрв'ю NV заявіў прадстаўнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны, палкоўнік Юрый Глушчанкоў.

«З 18 траўня запрацуе электронны кабінет навабранца, ваеннаабавязанага і рэзервіста. У грамадзянаў будзе магчымасць аўтарызаваць свае звесткі праз электронны кабінет, праз візіт у ЦНАП і таксама непасрэдна ў ТЦК. Гэта будзе зроблена з мэтай разгрузкі ТЦК і каб зрабіць больш зручны спосаб абнаўлення зветак для грамадзян», - растлумачыў ён.

Са слоў Глушчанкова, гэта тычыцца абсалютна ўсіх мужчын ад 18 да 60 гадоў.

«Законам прадугледжана, што грамадзяне ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў мужчынскага полу, падкрэсліваю гэта, абавязаны абнавіць свае звесткі. Гэта шчыльна звязана з тым, што ў нас у краіне зараз уведзены прававы рэжым ваеннага становішча, абвешчаная мабілізацыя і дзяржава павінна ведаць колькасць людзей, якія знаходзяцца ў яе на вайсковым уліку.

Дарэчы, абмежавана прыдатныя законам 10313 былі выключаны і цяпер грамадзяне будуць мець статус або прыдатны да вайсковай службы, або непрыдатны да вайсковай службы. Такім чынам, гэтая інфармацыя будзе ўнесеная ў адзіны дзяржаўны рэестр навабранцаў, ваеннаабавязаных і рэзервістаў. Гэта будзе абноўленая інфармацыя, яна будзе выкарыстаная ТЦК для выканання мераў мабілізацыі», - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках