13 снежня 2025, Субота, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вяртаюцца лектары таварыства «Знание»

1

Беларускае таварыства «Знание» атрымала статус рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання. Як паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі, указ пра гэта кіраўнік дзяржавы падпісаў 1 кастрычніка.

Новы статус дазволіць таварыству «Знание» эфектыўна ўзаемадзейнічаць з органамі ўлады ў правядзенні асветніцкай працы, інфармаванні насельніцтва аб дасягненнях навукі, адукацыі, культуры, а таксама арганізаваць лектарскія калектывы на месцах, падвысіць адказнасць зацікаўленых арганізацый за падбор лектарскіх кадраў, прафесійна рыхтаваць штатных працаўнікоў, умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу.

Усесаюзнае таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў (з 1963 года – таварыства «Знание») было заснаванае навукоўцамі і грамадскімі дзеячамі СССР у ліпені 1947 года, а ў снежні 1947 года створанае беларускае рэспубліканскае аддзяленне таварыства «Знание» . Пасля распаду Савецкага Саюза грамадскае аб'яднанне “Беларускае таварыства «Знание» занесла значнае ўкладанне ў развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, папулярызацыю навуковых ведаў, выхаванне ў грамадзян краіны патрыятызму.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках