Новыя відэа-кліпы ў Інтэрнэце
7- 2.10.2007, 19:44
Відэаролікі з удзелам вядомых беларускіх рок-гуртоў і не толькі з'явіліся ў беларускім Інтэрнэце. Вядомыя беларускія калектывы “Нейра Дзюбель”, “Крама” выканалі свае лепшыя песні пра Свабоду. Некаторыя з іх яшчэ не паспелі дайсці да масавага беларускага слухача. “Свабоду не аддам нікому, Свабоду не аддасць ніхто мне...”, – спявае Аляксандр Кулінковіч з гурту «Нейра Дзюбель».
Лідэр гурта «Крама» Ігар Варашкевіч прадстаўляе сваю вядомую песню «Будзь разам з намі». Шматлікія беларусы памятаюць радкі з гэтай песні напамяць:
“Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасных начэй,
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй...”.
Паглядзець відэа-ролікі можна ТУТ.