10 студзеня 2025, Пятніца, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Куды ідуць незапланаваныя прыбыткі – невядома

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі ў студзені–жніўні 2007 года склаў 2,0 трлн. рублёў, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў. Прыбыткі ж ад знешнеэканамічнай дзейнасці за 8 месяцаў склалі амаль 100% ад гадавога плану (3,7 трлн. рублёў). «У бюджэце з'явіўся лішні мільярд даляраў! Гэтакі вялізны прафіцыт бюджэту верагодней за ўсё можа быць абумоўлены пагадненнем, падпісаным Беларуссю і Расеяй аб экспарце нафты і нафтапрадуктаў, у выніку якога беларускі бюджэт з пачатку года атрымоўвае незапланаваныя прыбыткі ў выглядзе пошлін ад экспарту прадукцыі айчыннай нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Праўда, новыя правілы гульні рэзка знізілі рэнтабельнасць айчыннай нафцянкі», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыя’97 прафіцыт бюджэту былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

Каментары 0
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны